Ірына і Андрэй, 05.06.2018

Туристско-оздоровительный комплекс «Орша»

Патрапілі аднойчы да Вас на рамантычныя выхадныя. Правялі некалькі незабыўных дзён у прыгожых мясцінах і сярод шчырых, добрых, клапатлівых людзей. На Вашу турбазу можна і варта ехаць ужо таму, што беларуская гасціннасць тут сапраўды выяўляецца напоўніцу -- і ў асабліва ўважлівых адносінах да людзей, і ў памкнёнасці хоць злёгку падмацаваць кожнаму здароўе, падсілкаваць добрай, смачнай ежай, а да таго ж, і павесяліць-пазабаўляць. Дзякуем Вам за цудоўны адпачынак. Абавязкова прыедзем пагасцяваць яшчэ не адзін раз. З павагай Ірына і Андрэй Смольскія з Мінску

Возврат к списку